РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каза1
 
(Ганец, Накра, Светач2)
Прыстасаванне для агню. Выкарыстоўвалася для начной лоўлі рыбы восцямі. Мела выгляд плеценага з дроту кошыка, што падвешваўся на канцы палкі, устаноўленай на носе лодкі або чоўна. Рабілі К. і са скляпаных паміж сабою металічных пласцінак, якія прымацоўвалі да палкі ўтулкай. На ПнЗ Беларусі сустракаліся К. з металічных пласцін у выглядзе жолаба.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.