РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Какошына
 
(Курыца)
Канструкцыйны элемент старадаўняй страхі на сволаках (на лемягах, на гадунах, з ветраніцамі). У некаторых мясцовасцях называлася курыца. Франтон рабіўся закотам. Замест агульнапрынятых крокваў для асновы страхі рабілі на абедзвьх тарцовых сценах сволакі. Кожную пару сволакаў процілеглых сцен замацоўвалі “пакотам”, “накотам”. Пад ніжні сволак падкладвалі 2 – 3 пары К., выкапаных з коранем ці выпеленых з дошак. На К. накладваўся жолаб для вадастоку. Прасцейшы варыянт – звычайная дошка (закрыліна), якая разам з К. падтрымлівала матэрыял пакрыцця ад апаўзання. Канцы К. нярэдка аздаблялі разьбой, што надавала ім выгляд курыных галоў. Былі пашыраны па ўсёй Беларусі, найбольш на паграніччы Гомельскай і Мінскай абласцей.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.