РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калёсы
 
(Воз1)
Тып гужавых транспартных сродкаў. Да нядаўняга часу К. шырока выкарыстоўваліся ў паўсядзённай гасп. Практыцы кожнага сялянскага двара. На сваіх падводах сяляне працавалі і ў панскай гаспадарцы, на адыходных промыслах (лясных, рамізных і інш.), выконвалі спецыяльную дарожную і падводную павіннасці, у т. л. шарваркі. Традыцыйныя сялянскія К. мелі простую канструкцыю: 4 колы, пасаджаныя на драўляныя (часцей дубовыя, ясеневыя) восі папярэдняга і задняга ходаў (перадка і задка), што трывала злучаліся паміж сабой выгнутай (выгінам кверху) трайнёй і жэрдкамі – біламі, або ляжэйкамі, якія ўтваралі аснову кузава. У падушкі пярэдняга і задняга ходаў забівалі ручкі, на якіх замацоўвалі гнуткія дужкі (вязы), што давала магчымасць заціскаць сюды бартавыя дошкі. Пры перавозцы малагабарытных грузаў выкарыстоўвалі плецены кош (палукаш), які ставіўся на К. паміж ручак. У канцы 19 – пач. 20 ст. ва Усх. Беларусі выкарыстоўвалася палепшаная канструкцыя К. са стацыянарным кузавам з дошак (прамежкавы варыянт паміж рабочым возам і калымажкай, ці брычкай). Тут была вядома і канструкцыя рабочых К., у якіх кузаў замяняла платформа. У с.-г. практыцы такі тып К. з’явіўся, відаць, пад уздзеяннем гандлёва – купецкага транспарту. У гарадах гэты тып вазоў меў большае пашырэнне, яго зрэдку можна сустрэць і ў наш час. У цэнтр. і зах. раёнах найб. Пашыраным тыпам рабочых К. была мажара, або драбіны. Да пачатку 20 ст. сяляне рабілі колы амаль цалкам з дрэва. Драўлянымі былі нават шворны, падгерцы (падшворнікі), атосы, загваздкі. У пачатку 20 ст. пашырыліся К. на жалезным хаду, што прывяло да некаторых змен у іх канструкцыі. Рамеснікі, што выраблялі К. і колы, наз. Стальмахамі. Стальмашнае рамяство стала цясней спалучацца з кавальствам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.