РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калотка
 
(Ляхотка)
 
Паходжаньне: ад “калатаць” біць
Самагучальны сігнальны музычны інструмент. Называўся таксама ляхотка (ад ляскаць). Уяўляе сабой драўляную прамавугольную дошчачку з адтулінай пасярэдзіне, ў якую ўстаўлена драўляная ручка. Да аднаго канца ручкі (таго, што выступае паверх дошчачкі) прымацаваны малаток. Пры рэзкіх хуткіх узмахах рукі малаток, які круціцца вакол сваёй восі на паўабарота, моцна ляскае аб дошчачку. Удары гучныя, раскацістыя. Да нядаўняга часу К. выкарыстоўвалі вартаўнікі як вартаўніча-апавяшчальны інтсрумент. У наш час існуе як атрыбут касцёльнай службы, які “замяшчае” арганы і званочкі ў вялікі пост. Бытуе ў Зах. і Цэнтр. Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.