РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каляды
Народнае зімовае свята дахрэсціянскага паходжання. У гадавым крузе нар. Аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца. Царква прымеркавала да стараж. К. рэлігійныя святы нараджэння Хрыста і вадохрышча, таму за К. замацаваўся час з 24 снежня па 6 студзеня (с. ст.) уключна. Для абраднасці К. харктэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята, багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) перад Новым годам і посная (галодная, вадзяная) перад вадохрышчам. Абавязковай стравай была ўласна куцця – ячная каша. У час К. наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць, дабрадушна кпілі з малалеткаў, дзеда ці старой.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.