РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Камізэлька
Частка мужчынскага гарнітура беларусаў (найчасцей святочнага) у канцы 19 – пач. 20 ст.; від безрукаўкі. Перад К. шылі з тонкага даматканага сукна, паўсуконніка або з фабрычных тканін (карычневая, чорная, сіняя шарсцянка, корт), на палатнянай падшэўцы, прамога ці паўпрыталенага крою, спінку – з розных больш танных тканін. Апраналі К. паверх кашулі навыпуск, спераду зашпілялі на гузікі. Адметныя К. народных строяў Падняпроўя і Цэнтр. Беларусі, шытыя з даматканкі ў карычнева – белую дробную клетку (пухавіцкі строй). У наш час К. – састаўная частка класічнага касцюма – тройкі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.