РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Камора1
 
(Кладоўка)
Кладоўка, гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. Каштоўнай маёмасці. Выгараджанае дошкамі, брусамі ці дылямі памяшканне ў сенцах. Падлога і столь з дошак. Была найбольш пашырана ў гаспадарках бяднейшых сялян. Заможныя сяляне будавалі клеці. Вядома на ўсёй Беларусі, але абавязковай пабудовай сялянскага двара не стала. У сядзібных дамах магнатаў і шляхты, у флігелях і інш. Збудаваннях К. мелі і інш. Прызначэнне. У многіх гаспадарках у К. рабілі “хлебныя” печы і яны набылі функцыі пякарняў (Дубіца Салігорскага, Івань Слуцкага, Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-наў). К., якія прылягалі да жылых пакояў, паступова ператварыліся ў спальні тыпу алькежаў з камінамі або кафлянымі печамі – грубкамі (Гайцюнішкі Воранаўскага р-на). У некаторых дамах 16 – 17 ст. К. размяшчалася ў мезаніне над ганкам. Разнастайныя гаспадарчыя К. былі ў корчмах, стадолах, сырніцах, крамах, замкавых збудаваннях. У 16 – 17 ст. існавалі К. як асобныя збудаванні (г. Смалявічы, Кобрынскі замак). Яны былі падобныя на клеці, але мелі больш вузкае прызначэнне.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.