РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каморнікі1
Катэгорыя феадальна-залежнага насельніцтва ў 16 – 19 ст., якая не мела зямлі і ўласнага дома. Назва ад каморы (пакоя), якую наймалі для жылля. Існавалі за кошт наёмнай працы ў феадалаў і заможных сялян, рамесніцтва, дробнага гандлю. К. – людзі неаселыя і, шукаючы заработку, пераходзілі з месца на месца. Тэрмін К. быў больш пашыраны ў Зах. і Цэнтр. Беларусі, на У такая катэгорыя насельніцтва называлася падсуседзямі (16 – 1-я пал. 17 ст.), кутнікамі. У параўнанні з іншымі катэгорыямі сялян колькасць К. была нязначная. Іх асн. Павіннасць – чынш, памер якога залежаў ад іх плацежаздольнасці. З пашырэннем панскай гаспадаркі (канец 18 ст.) К. стала менш, у 19 ст. яны зліліся з агульнай масай сялян.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.