РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Канун
 
(Канон)
Традыцыйная абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. К. гатавалі наступным чынам: у разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылі спецыяльна спечаны прэсны корж, гарачыкі, булку ці абаранкі (паводле нар. Вераванняў мёд ужывалі для таго, каб памерламу было “соладка на тым свеце”). На Чэрвеншчыне ў К. дабаўлялі цёрты мак. Першую лыжку К. адлівалі на стол для нябожчыка. Затым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадаючы яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.