РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Капшук
Народны самагучальны музычны інструмент. Уяўляе сабой добра вычышчаны, высушаны і надзьмуты свіны пузыр са жменяй сухога гароху або бобу ўнутры. Пры патрэсванні К. ўзнікае глухаваты шалясцячы гук. Вядомы як дзіцячая цацка, але часам, напр., у Карэліцкім р-не, выкарыстоўваецца і ў ансамблях, дзе разам з бубнам выконвае ўдарна – шумавую і каларыстычную функцыі. У 1986 У. М. Гром, мастацкі кіраўнік нар. Фальклорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі”, зафіксаваў К. у Жыткавіцкім р-не; інструмент выяўлены таксама ў Асіповіцкім і Круглянскім р-нах.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.