РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каробка1
 
(Дух, Кош2, Рэшата)
Традыцыйная прылада для зімовай лоўлі рыбы, пераважна ўюноў. Пасудзіна з конусападобна ўвагнутым дном з адтулінай (горлам) пасярэдзіне. К. выраблялі з драніцы, лубу, выпляталі з дубцоў; часта выкарыстоўвалі старыя рашоты, дно якіх замянялі мешкавінай. Горла ў такіх К. падтрымлівалася вяровачкамі, прымацаванымі да верхняга краю рэшата. Устанаўлівалі ў спецыяльна высечаных палонках, якія разам з К. закрывалі галінкамі, сенам і снегам, каб вада ў палонцы не замярзала. Рыба, якая імкнулася да свежай вады з-за недахопу кіслароду ў замёрзлым вадаёме, заплывала ў К., дзе і заставалася да прыходу рыбака. Лоўля рыбы К. была пашырана на Палессі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.