РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Карчага
Ганчарны выраб, вялікая, звычайна гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. На Беларусі вядомы вузкагорлая і шыракагорлая К. Вузкагорлыя К. былі пашыраны ў 10 – 1-й пал. 13 ст. Тэрмін упамінаецца ў помніках старажытнарускай пісьменнасці. Ім абазначаліся амфары, якія выраблялі ў візантыйскіх гарадах паўн. І зах. ўзбярэжжа Чорнага мора і выкарыстоўвалі для дастаўкі на Русь вадкіх прадуктаў – віна, алею, і інш. У выніку татара – мангольскага нашэсця ў 13 ст. увоз К. на бел. Землі спыніўся. Шматлікія абломкі іх выяўлены пры археал. Раскопках раннефеадальных гарадоў. Формай вузкагорлая К. падобная на антычную амфару – з пукатым, нярэдка яйкападобным тулавам, дзвюма вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль плоскім дном. Мела тоўстыя сценкі чырвонага, часам шэрага колеру. Для аздаблення ўжываўся контррэльефны лінейны арнамент, пры дапамозе якога паверхні нярэдка надаваўся рыфлены выгляд. На некаторых пасудзінах сустракаюцца прадрапаныя вострымі прадметамі старажытнарускія надпісы. Шыракагорлыя К. пашыраны з 14 – 16 ст. Мелі масіўнае пукатае тулава з плоскім дном, часта з дзвюма дугападобнымі ручкамі, як правіла, былі паліваныя. У іх трымалі соленыя грыбы, агуркі, зерне і інш. Формаю і функцыянальным прызначэннем аналагічныя глінянаму слою. У канцы 19 – 1-й пал. 20 ст. на Віцебшчыне К. называлі плецены з лазы і саломы кораб. У наш час К. выйшлі з ужытку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.