РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каснікі
Каляровыя стужкі, тасёмкі, якімі запляталі косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску. К. рабілі таксама з разнаколернай шоўкавай, баваўнянай тканіны, даматканай шарсцянкі. Шырокімі (каля 6 см) К., кроенымі з светла – сіняй шарсцянкі, уквечанай пярэстымі (малінавымі, зялёнымі) пучкамі чэсанай воўны, злучалі канцы кос дзяўчаты ў ляхавіцкім строі (асабліва прыгожымі былі к. ў вясельным уборы маладой). У наш час у сувязі са зменамі дзявочай прычоскі К. амаль не выкарыстоўваюцца.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.