|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Катрынка
(Шарманка)
|
Механічны духавы музычны інструмент. Абедзве назвы паходзяць ад папулярнай французкай песенькі “Charmanye Catherine”, якая першапачаткова выконвалася на К. ў Расіі (на Аршаншчыне вядома таксама пад назвай “шарман”). Мела выгляд скрынкі з ручкай (пярэдняя сценка ўпрыгожвалася яркай карцінкай) шырынёй каля 1 м, вышынёй 0,8 м, глыбінёй 0,7 м. Унутры размяшчаліся гучальныя трубкі, спецыяльны механізм для размеркавання паветра, мяхі і некалькі валікаў з металічнымі шпількамі. Створана К. ў 1-й пал. 18 ст. ў Італіі. У 2-й пал. 18 ст. пашырылася ў Зах. Еўропе, у 19 ст. – на тэр. Польшчы, Расіі, Беларусі і Украіны. Стала інструментам вандроўных музыкантаў. Рэпертуар бел. Катрыншчыкаў складаўся з 3 – 4 п’ес (“жорсткі” раманс “Разлука”, вальс “Разбітае сэрца” і інш.). Часта катрыншчык падпяваў сваёй К. У канцы 19 ст – пач. 20 ст. К. стала неад’емнай з’явай гарадскога і местачковага побыту, любімай забавай гарадскіх нізоў і дзяцей. Найбольш падтрымальныя катрыншчыкі спалучалі музыканцтва з варажбой пры дапамозе “вучонага” папугая. Канчаткова знікла К. ў канцы 1920-х г.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|