РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каўбаса
 
(Кілбаса)
Мясны выраб. Мяккае мяса з лапатак і інш. Частак свіной тушы, часам паляндвіцу, дробна сякуць (у наш час пракручваюць на мясарубцы), дадаюць парэзанае сала, соль, часнок, укроп, гарчыцу, каляндру, кмен, перамешваюць і гэтым шчыльна начыняюць тонкія свіныя кішкі. Раней мяса напіхвалі ў кішку рукой, развёўшы яе дроцікам або лубяной дужкай. У наш час – праз трубку. У прыгатаванні К. вельмі важным лічылася ў меру пасаліць (калі солі перабольшыць, яна выступае потым на кішках. Таму некаторыя з вечара соляць “недасаль”, а раніцай (калі соль растане) каштуюць і пры патрэбе дасольваюць. К. завязваюць у кольцы, вешаюць пад страхой вяліцца. Некаторыя спачатку падсушваюць над печчу, потым перавешваюць у халоднае месца для захоўвання, часам вэндзяць. Звычайна К. захоўвалі да лета, спажывалі ў святы, у пару працаёмкіх с.-г. работ.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.