РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кацёлкі
 
(Калясцы, Ручкі, Чапёлкі)
Прыстасаванне для ўмацавання нітоў у кроснах. Амаль на ўсёй Беларусі бытавалі К. ў выглядзе брускоў, у патоўшчанай ніжняй частцы якіх пракручвалі адтуліны і ўстаўлялі рухомыя блочкі (колькасць іх залежала ад колькасці нітоў). Другі тып К. – цыліндр даўж. 15 – 16 см, дыям. 5 – 6 см з паглыбленнямі для мацавання вяровачак, на якіх падвешвалі ніты. Зрэдку такія К. ўпрыгожвалі разьбой з нескладаным геаметрычным малюнкам. Бытавалі пераважна на ПдУ.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.