РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Качалкі
Прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўж. 40 – 60, дыяметр 4 – 6 см) выраб раскочвалі валком. Валок – прамы ці выгнуты драўляны брус (даўж. 65 – 80, шыр. 8 – 10 см) з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу і з ручкай. Ручкі былі двух тыпаў: адны з іх з’яўляліся працягам бруса, другія (накладныя) прымацоўваліся зверху да аднаго з канцоў валка. Часам патоўшчаны канец валка прыстасоўваўся пад ручку – у верхняй частцы выдзёўбвалі скразную авальную адтуліну. Зубцы, як правіла, размяшчаліся шчыльна адзін каля аднаго, часам рабіліся больш рэдка (праз 1 – 1,5 см). Спінкі валка звычайна плоскія, але сустракаліся і трохгранныя; зрэдку іх дэкарыравалі контурнай разьбой (у выглядзе разеткі, сеткі, паралельных канавак). К. былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Трапляюцца і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.