РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кіраўскія ручнікі
Традыцыйныя тканыя ручнікі, якія выраблялі ў вёсках Кіраўскага, Клічаўскага і Бабруйскага р-наў да 1930-х г. Ткалі з адбеленага кужалю (аснова, уток) у тэхніцы 1 – 2-уточнага і 4- і 5-нітовага пераборнага ткацтва. Арнаментальную паласу на канцах ручнікоў ткалі з чорных і чырвоных баваўняных нітак бранай двухуточнай тэхнікай, асобныя элементы вышывалі крыжыкам. Узор шыр. 20 – 30 см складаўся з простых і зубчатых ромбаў, разетак, прамавугольнікаў і аддзяляўся ад белага поля ручніка вузкім узорыстым пасачкам або радам асобна размешчаных ромбаў, разетак. Асаблівасць К. р. надаюць плеценыя “на клёцках” і вязаныя кручком карункі, якія вызначаліся багаццем арнаментальных форм (ромбы, трохкутнікі, крыжыкі, прамыя і хвалістыя лініі). Канцы ручнікоў з трох бакоў абшывалі чырвонымі, белымі, чырвона – чорнымі мохрыкамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.