РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кларнет
 
(Дудка3)
Драўляны духавы язычковы музычны інструмент. Мае цыліндрычны ствол з раструбам на адным канцы і дзюбападобным муштуком з прымацаваным адзінарным язычком (пішчыкам) на другім. Створаны К. у Германіі (каля 700) на аснове французскага нар. Інструмента шалюмо, аналагічнага па канструкцыі бел. Жалейцы. Паводле гіст. Звестак на Беларусі паявіўся ў 2-й пал. 18 ст. спачатку ў прафесійных аркестрах (Нясвіж, Гродна, Шклоў, Слонім і інш.), з 2-й пал. 19 ст. пашырыўся ў нар. Побыце. Гэтаму садзейнічалі ваенныя музыканты з сялян, якія, адслужыўшы, вярталіся дамоў, а раней, магчыма, і прыгонныя аркестранты, якія спасцігалі навуку ігры на К. ў магнацкіх капэлах. З цягам часу фабрычны К. выцесніў самаробную жалейку. У сучаснай нар. Музычнай практыцы К. выкарыстоўваюць у інструментальных ансамблях, дзе спалучаецца са скрыпкай, з цымбаламі або з гармонікам, а таксама з гармонікам, скрыпкай і барабанам. Іграючы на “музыках” (танцах), вечарынах, бяседах, вяселлях, гэтыя ансамблі выконваюць псні, танцы і маршы. Сярод нар. Кларнецістаў ёсць таленавітыя выканаўцы – імправізатары – П. Р. Апановіч і М. М. Семянчук са Столінскага р-на і інш. У наш час К. зрэдку сустракаюцца на Міншчыне і Брэстчыне.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.