РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ключы
Жэрдкі, якія мацавалі на вільчыкавы брус для ўтварэння плоскасці страхі ў жылых і гаспадарчых пабудовах. З жэрдак (пераважна з елкі) здымалі кару, звычайна абчэсвалі іх з двух бакоў. Спосабы мацавання К. у вільчыку: асобна чаплялі за вільчыкавы брус натуральным адгалінаваннем, коранем або тэблем, якім прабівалі К. наскрозь; парамі з двух К., з’яднаных тэблем або спецыяльным злучэннем; доўгімі прутамі, што злучалі ўсе К. страхі. Знізу К. апіраліся на ачэп, але не прыбіваліся да яго. У адзіную канструкцыю К. аб’ядноўваліся з дапамогай лат, прывязаных лазой ці прыбітых тэблямі, цвікамі. Ад крокваў К. адрозніваюцца прызначэннем у канструкцыі будынка: яны перадавалі на сцены толькі цяжар страхі, сілы распору ў зрубе пры выкарыстанні іх не ўзнікалі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.