РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Клямка1
Металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы, вароты, весніцы. На Беларусі вядома з сярэднявечча, у нар. Дойлідстве пашырылася ў 19 ст. Уяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапушчаны лапаткападобны язычок (слясак). Пры націсканні на слясак пальцам прыпадымаецца рычаг – замок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом, другім уваходзіць у кручок, убіты ў вушак дзвярэй. Іншая канструкцыя К. на ПдУ Беларусі (Гомельшчына): масіўны рычаг, прасунуты праз шула ці вушак, з крукам – зашчапкай на ўнутраным канцы, які фіксуе наглуха прымацаваную да дзвярэй пласціну. Яна вызваляецца націсканнем далонню на знешні канец рычага, што для зручнасці фігурна расплясканы. Як галоўная дэталь афармлення ўваходу К., як і завеса, нярэдка мела адмысловую і мастацкую форму. Часцей за ўсё аздабляліся расплясканыя канцы дужкі, асабліва верхні, якому надавалі выгляд ліста, трылісніка, завіткоў і інш.; К. ў выглядзе галовак коней, пеўняў, рагоў барана ў старажытнасці выконвалі функцыю абярэгаў. У наш час К, кавальскай работы сустракаецца пераважна на варотах; у жыллёвым будаўніцтве саступілі месца прамысловым вырабам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.