РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кляшчоткі
Самагучальны рытмічны інструмент. Уяўляе сабой набор нанізаных на шнур дошчачак (з сухога цвёрдага дрэва, часцей з дубу), якія пры патрэсванні ўдараюцца адна аб адну і ўтвараюць гучны трэск. Каб дошчачкі прылягалі адна да адной няшчыльна і гук пры ўдарах быў больш моцны, паміж імі ўстаўляюць круглыя драўляныя пракладкі. На адным канцы (бліжэй да карю) кожнай дошчачкі і пракладкі прасвідроўваюць па 2 адтуліны. Праз іх працягваюць шнур, свабодныя канцы якога завязваюць. Такім чынам атрымліваецца колца, у якое выканаўца ў стаўляе кісці рук. Маніпуліруючы імі, на К. можна ўзнаўляць разнастайныя рытмічныя фігуры. Да пач. 20 ст. былі пашыраны на Магілёўшчыне і Міншчыне. Выкарыстоўваюцца ў самадзейных аркестрах нар. музыкі. Вядома і як дзіцячая цацка.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.