РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Коўбік
 
(Багук, Каўдун, Кіндзюк, Кірук)
Свіны страўнік, начынены мясам. Страўнік вычышчалі, разміналі; мяса з ашыйка, лапатак, сцёгнаў, часам кавалкі сала (Брэстчына) рэзалі, салілі, дабаўлялі духмяныя прыправы, шчыльна складвалі ў страўнік і зашывалі. Вешалі пад страхой у торбе ці ў кашы (каблуку). На З Беларусі К. да вясны трымалі ў расоле, потым высушвалі на сонцы. Правяленае мяса, захоўвалася да лета, яго бралі на сенакос, жніво, копку бульбы. Свіны страўнік маглі начыняць варанымі пасечанымі вантробамі, кашай са сваркамі, дранай бульбай. Быў вядомы паўсюдна, у некаотрых мясцовасцях робяць і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.