РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Коўш1
 
(Чарпак)
Драўляная выдзеўбаная пасудзіна для перасыпання збожжа, мукі. Мае доўгую або кароткую ручку. Авальны ў плане, вышыня 10 – 13 см, даўжыня з ручкай 30 – 50, шырыня 18 – 22 см. Доўгая ручка заканчваецца закручаным уніз канцом для падвешвання, кароткая мае ўнізе скразную адтуліну для пальцаў. Выраблялі К. з цвёрдых і менш цвёрдых парод дрэва. Шэраг К. – выдатныя ўзоры работы мясцовых майстроў. Для іх характэрны пластычнасць, выразнасць форм, прыгожы малюнак слаёў драўніны. Пашыраны ў многіх раёнах.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.