РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кравецтва
Рамяство па пашыву верхняга адзення з палатна, сукна, футра( пераважна аўчын). Вядома з даўніх часоў. У 16 ст. ў буйных гарадах узніклі кравецкія цэхі (у 1634 Магілёўскі цэх атрымаў нават каралеўскую прывілею). У маёнтках працавалі прыгонныя рамеснікі – краўцы, якія абшывалі памешчыкаў і дворню ( у 19 ст. памешчыкі нярэдка пасылалі прыгонных у буйныя рамесніцкія цэнтры вучыцца кравецкай справе).
 
У 2-й пал. 19 ст. К. на Беларусі было пашырана ў форме адыходніцтва. Краўцы – саматужнікі (звычайна сяляне) у свабодны ад земляробчай працы час (з врсені да вясны) хадзілі па вёсках у межах сваёй воласці або павета і працавалі ў хаце заказчыка. Шылі суконныя світы, палатняныя насовы, аўчынныя кажухі і паўкажушкі. У мястэчках і гарадах краўцы стала займаліся К. і шылі на заказ. Часам яны наймалі работнікаў або вучняў. Заказ на пашыў адзення афармляўся з дапамогай спецыяльных драўляных бірак з насечкамі, якія абазначалі колькасць аўчын і знак краўца. З развіццём фабрычнага пашыву адзення К. амаль знікла (у наш час рамеснікі шыюць толькі кажухі).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.