РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кубак2
 
(Кварта3, Конаўка3, Кухлік)
Невялікая гліняная, драўляная, металічная, часам лубяная пасудзіна цыліндрычнай, усечана – канічнай або бочкападобнай формы з ручкай. Ёмістасцю звычайна не больш 1 л. Выкарыстоўваўся для піцця вады, квасу і інш. Напіткаў. Гліняныя К. рабілі паліванымі і чорназадымленымі. Аздаблялі лінейна – хвалістым контррэльефным арнаментам, глянцаваным геаметрычным узорам, ангобнай размалёўкай, радзей ляпным дэкорам. На Пн Беларусі для трываласці К. апляталі бяростай. Унутраную паверхню медных і латунных К. лудзілі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.