|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кубельнік
(Вазіла,
Надкубальнік)
|
Вясельны чын з боку маладога або маладой, які павінен быў выкупіць кубел (скрыню, куфар) з пасагам у сваякоў маладой, заплаціць прысутным за перанос яго на воз і адвезці разам з поездам прыданых да маладога. Жаніх або яго бацька выкуплялі ў К. кубел, “ацэньваючы” яго кошт па колькасці абручоў на ім. За перавоз кубла маладая звычайна пакрывала каня станам палатна, якое забіраў К.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|