РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кумы
 
(Хросныя бацькі)
Дзейныя асобы ў радзіннай абраднасці. Назва “хросныя бацькі” ўсталявалася з пашырэннем хрысціянства. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. За К. бралі як сваякоў, так і чужых людзей, у Зах. Палессі – найчасцей блізкіх сваякоў з боку парадзіхі. Разам з бабкай кум і кума адыгрывалі вялікую ролю на радзінах. Кум звычайна разбіваў гаршчок з бабінай кашай. К. прысвечаны шматлікія традыцыйныя радзінныя песні, прыказкі і прымаўкі. К. памагалі адзін аднаму ў с.-г. работах, адзначалі разам святы. Звычайна К. не мянялі. Аднак, калі дзеці ў сям’і паміралі, тады бралі за К. маладых брата і сястру або т. зв. Стрэчных ( “збожжых”, “спатыканых”). У гэтым выпадку бацька нованароджанага выходзіў раніцай на перакрыжаванне дарог і запрашаў за К. першых, каго ўбачыць. Традыцыі кумаўства захоўваюцца. К. выконваюць ролю названых бацькоў (“ганаровых”, “нарачоных”) у сучасным абрадзе ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных К. называлі сябе пэўны час пасля кумавання маладыя хлопец і дзяўчына.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.