РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куст
 
(Ваджэнне куста)
Старажытны веснавы ( познавеснавы) абрад. Прымяркоўваўся да другога дня сёмухі. Найб. Пашыраны на Піншчыне, захаваўся ў жывым бытаванні. Выконвалі дзяўчаты. Самую юную, прыгожую прыбіралі кустом: кляновымі, ліпавымі ці бярозавымі галінкамі верхам уніз, звязанымі ў аснове; на галаву надзявалі вянок. “Дзявочае войска” на чале з К. па дзве ў рад (спачатку старэйшыя, потым падлеткі) абходзілі двары, спявалі куставыя песні. У іх велічалі куст, гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей, жадалі добрага ўраджаю, здароўя. За песні атрымлівалі падарункі. Пасля заканчэння абраду разрывалі К., галіінкі і лісце бралі з сабой, сушылі. Лічылася, што лісцем К. можна лячыць скулы. Ваджэнне куста заканчвалася калектыўным застоллем і танцамі. Абрад К. генетычна звязаны з культам продкаў і культам раслін. У аснове яго – міфалагічнае ўяўленне пра плёнаабуджальную сілу К. ўплываць на жаданы шлюб (знайшло адбітак у песні “ Каля куста сачавічанька густа”). Абрад блізкі да калядавання і валачобнага абраду, аднак уступае ім у багацці і пышнасці рытуалу, асабліва каляднага, і песеннага суправаджэння.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.