РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куцця
 
(Бедная куцця)
Традыцыйная абрадавая страва на каляды ў славян і інш. Народаў; каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні каляд, Новага года і перад вадохрышчам (на яе абавязкова гатавалася К. – сакраментальная страва). К. варылася з цэлых зярнят і была сімвалам несмяротнасці, вечнасці жыцця. На Беларусі ад каляд да вадохрышча спраўляліся тры К. Напярэдадні каляд К. спраўлялася з вял. Урачыстасцю і называлася вялікай або поснай, бо ўсе стравы гатаваліся без мяса і жывёльнага тлушчу. Колькасць страў залежала ад заможнасці сям’і. У вечар перад Новым годам К. называлі багатай або скаромнай. На яе кожная гаспадыня старалася згатаваць як мага больш багатую мясную вячэру, каб сустрэць свята ў поўным дастатку і каб увесь год быў сыты. К. падавалася з сытою. К. перад вадохрышчам, як і напярэдадні каляд, гатавалася посная. На ўсе тры К. каша варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасцю круп. Звараная К. перад заходам сонца ставілася на покуці. Каштаваць яе ў час гатавання і перад вячэрай забаранялася, а ў час абрадавай вячэры яе елі апошняй. На К. вял. Значэнне надавалася прыкметам, гаданням, варажбе. З цягам часу ўсё гэта набыло характар забавы. На Міншчыне, Гродзеншчыне, на Палессі К. называлі яшчэ абтоўчаны ў ступе ячмень.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.