РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куча
 
(Капа, Мулёр)
Спосаб выпальвання драўнянага вугалю для кавальства. Кучавы спосаб сухой перагонкі сасны на Беларусі вядомы з 17 ст., у 19 ст. быў асноўным спосабам выпальвання вугалю. Рабілі пераважна стаячыя К. (дровы ўкладвалі стаўма ў выглядзе конуса), якія мелі аб’ём ад 15 да 400 куб. м; ляжачыя К. (дровы ўкладвалі гарызантальна, штабелем) былі большых памераў – да 1000 куб. м. Для ўкладкі К. рыхтавалі ў лесе спец. Пляцоўку (ток). Палены даўжынёю да 1 м ставілі па кругу шчыльна адно да аднаго, звычайна ў 2 ярусы.
 
Зверху накладвалі дробныя дровы. Паверхню К. абкладвалі хваёвымі галіінамі і дзёрнам, засыпалі зямлёй і ўтрамбоўвалі, каб не было доступу паветра. Адтуліны пакідалі толькі ўнізе і ўверсе К., каб хутчэй разгарэліся дровы, потым іх закрывалі. На працягу 1 – 2 тыдняў рабочыя – вугляпалы рэгулявалі працэс гарэння. Тушылі агонь, засыпаючы зямлёй. Праз двое – трое сутак астылую К. разграбалі спец. Лапатай з доўгім дзяржаннем і даставалі вугаль.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.