РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ладдзя
Старажытнае рачное і марское судна ўсходніх славян. Шырока бытавала на тэр. Беларусі. На Л. плавалі па Дняпры ў Візантыю яшчэ ў 7 – 10 ст., на іх перавозілі грузы па “шляху з вараг у грэкі”. Караваны Л.спускаліся па Дзясне, Прыпяці, Дняпры ў Кіеў. Паводле сведчання Канстанціна Багранароднага, каркасы Л. выраблялі на верхнім Дняпры і сплаўлялі да Кіева, дзе іх абсталёўвалі вёсламі і ветразямі. Для плавання на Чорным моры Л. ў вусці Дняпра дадаткова абсталёўваліся, забяспечваліся прадуктамі харчавання і зброяй. Вялікая Л. змяшчала 40 – 60 і нават 100 чал. Канструкцыйна яна ўяўляла сабою аднадрэвы човен, найчасцей – з дашчанымі набоямі па баках для павелічэнняпамераў. З 12 ст. Л. мела палубу. Кіравалася рулявымі вёсламі на карме і носе, рухалася з дапамогай грабных вёслаў і ветразя. Грабцы на Л. называліся ладзейшчыкамі, ладзейнікамі. Тэрмін “Л.” выйшаў з ужытку ў 14 ст. ў сувязі са з’яўленнем тэрміна “судна”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.