РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лазанкі
Даўняя мучная страва. На Л. крута замешвалі цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі, тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі (квадраты ці трохвугольнікі), варылі, адцэджвалі або вымалі лыжкай, залівалі салам, алеем з цыбуляй ці смятанай, у пост – цёртым макам, тоўчаным семем, размятымі ягадамі. Шырока вядомы ў Браслаўскім, Мядзельскім, Ваўкавыскім р-нах, часткова на Магілёўшчыне, Цэнтр. І Усх. Палессі. У зах., цэнтр. Частцы Беларусі, на Магілёўшчыне Л. пяклі і называлі іх ламанцамі. Рабілі з пшанічнай мукі (“праснаком”) у форме “кантовых” кавалачкаў. Елі з цёртым макам, семем, звычайна на посную куццю.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.