РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лазьбень
 
(Лазбень, Лубачка)
Лубяны посуд з векам (часам з мяккім палатняным дном) і почапкай для складвання мядовых скрылёў у час медазбору. У некаторых мясцовасцях Л. выступаў у якасці адзінкі падатковага абкладання ( сяляне Слонімскага староства ў 16 – 17 ст. за карыстанне бортнымі дрэвамі ў скарбовым лесе плацілі 25 грошаў з Л.). У наш час некаторыя пчаляры карыстаюцца Л. пры падборцы мёду.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.