РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лайба
Хадавое пласкадоннае судна з парусам, без палубы і даху. Нос і карма завостраныя. Даўжыня 25 – 30 м, шырыня – 4 – 5 м, грузападымальнасць 24 – 80 т. Л. вядомы з 15 ст., спачатку – лёгкія ўстойлівыя лодкі. Хадзілі па Зах. Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра. З цягам часу Л. удасканальваліся і павялічыліся ў памерах. З сярэдзіны 19 ст. Л. паступова выцяснілі іншыя віды суднаў (у 1880 – 90-я г. складалі 63% рачнога флоту Зах. Дзвіны). Шырока выкарыстоўваліся да пач. 20 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.