РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лапата
Прылада, з дапамогай якой саджплі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Хлебная Л. мела звычайна прамавугольную або круглаватую плоскасць даўжынёй 35 – 50 і шырынёй 25 – 30 см і доўгае (110 – 135 см) дзяржанне дыяметрам 3,3 – 3,5 см. Рабілі яе з дошкі звычайна лісцевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі Л. рабілі танчэйшымі. Перад тым, як саджаць цеста ў печ, гаспадыня пакрывала Л. хрэнавым, кляновым ці дубовым лісцем, аерам і пасыпала зверху мукой. Захоўвалі хлебную Л. у варыўні або ў каморы. Л. для перамешвання збожжа мела неглыбокае авальнае выдзеўбанае дно. Вышыня Л. з дзяржаннем 155 – 160 см, шырыня 25 см). Вышыня Л. для падграбання быльбы 100 – 103 см, шырыня 20 – 22 см, дыяметр дзяржання 3,2 – 3,5 см.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.