РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лата
 
(Сцяна)
Традыцыйная рыбалоўная снасць: аднасценная сетка, прызначаная для лоўлі рыбы на хуткім цячэнні. Па баках сеткі – дзве палкі, да якіх прывязвалі вяроўкі. Аснашчалася паплаўкамі і грузілам так, каб не танула на дно. У час руху ў вадзе Л. прымала форму жолаба, каля задняй сцяны якога збіралася рыба. Летам Л. рыбачылі як падвалокай, зімой выкарыстоўвалі як зімовы невад. Каб праверыць улоў, снасці выцягвалі на бераг. Выкарыстоўвалі Л. на рэках Брэстчыны і Гродзеншчыны.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.