РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Латы
 
(Рашэціны)
Жэрдкі, да якіх мацуецца, пакрыццё страхі. Кладуць Л. ўпоперак крокваў (ключоў). Даўней іх прывязвалі да крокваў (ключоў) лазой або прыбівалі тэблямі, цвікамі: да Л. саламянымі жгутамі прывязвалі пакрыццё з саломы ці чароту; гонт і чарапіцу прыбівалі цвікамі. У наш час бляху, шыфер прыбіваюць цвікамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.