РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лейцы
 
(Вожкі)
Частка вупражы, прызначаная для кіравання цяглавай жывёлай. Паводле спосабу вырабы бываюць вітыя (вяровачныя), плеценыя і суцэльныя, а паводле матэрыялу – пяньковыя, ільняныя, лыкавыя, скураныя і камбінаваныя (у апошніх канцы скураныя, а асноўная частка – з вяроўкі). Даўжыня Л. залежала ад сістэмы запрэжкі і тыпаў экіпажаў (запрэжка аднаконная, шматконная, у рад, цугам і інш.). У рабочым стане Л. мацуюць канцамі (звычайна карабінамі) да аброці.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.