РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лёзныя
 
(Гульцяі, Люзныя)
Катэгорыя насельніцтва на Беларусі ў 16 – 18 ст. Уваходзілі збяднелыя гараджане і абеззямеленыя беглыя сяляне. Жылі ў гарадах і мястэчках, не мелі ўласнага дома і інш. маёмасці, выконвалі работы па найму (называліся найміты, малайцы, якія былі на паслугах – слугі), займаліся перапродажам прадуктаў, тавараў, служылі ў войску (у Слуцку ў 1656 сфарміраваны полк з Л.). Плацілі падатак (30 грошаў у гарадах, 15 у мястэчках). Каб засцерагчы гарады ад наплыву Л., колькасць якіх расла, падатак паступова павялічыўся ў 1,5 – 2 разы. У 1-й пал. 17 ст. складалі 10% гарадскога насельніцтва, папаўнялі яго плебейскую частку. Удзельнічалі ў выступленнях супраць феадальнага прыгнёту і каталіцкай экспансіі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.