РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лірнік
Жабрак (старац), які здабываў сабе сродкі існавання спевамі ў суправаджэнні ліры. У часы прыгонніцтва Л. вандравалі па ўсёй Беларусі пераважна па вёсках, у дні кірмашоў і фэстаў канцэнтраваліся ў мястэчках і гарадах. У дакументах 2-й пал. 17 – 19 ст. ёсць звесткі пра карпарацыі жабракоў, у якія ўваходзілі і Л. (напр., у Магілёве, Слуцку). Выконвалі Л. духоўныя вершы (найб. Папулярныя “Лазар”, “Прытча пра блуднага сына”), песні павучальна – бытавыя (“Сіротка”, “Пра Надзю”) і гістарычныя (“Паранены, замучаны крываваю вайной”), а пры пэўных абставінах і танцавальныя мелодыі, гарэзлівыя прыпеўкі. Сярод Л. сустракаліся, паводле сведчанняў М. Я. Нікіфароўскага і С. Малевіча, таленавітыя выканаўцы (Сымон-сляпак з Віцебшчыны, Флёрык з Ляхавіч). Ігры на ліры навучаліся ў спрактыкаваных майстроў – “дзядоў” або непасрэдна ў час вандраванняў. Народ бачыў у Л. носьбітаў ідэй дабра, справядлівасці, выразнікаў сваіх думак. Пасля Кастр. Рэвалюцыі ў сувязі з карэннымі зменамі сацыяльна – эканам. Умоў жыцця Л. як асобная група нсельніцтва паступова зніклі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.