РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ловы
 
(Лавітва)
Паляванне без кідальнай зброі; у сярэднявеччы агульная назва здабывання дзікіх звяроў і птушак. Са змяншэннем гаспадарчай ролі паляўніцтва паступова набыло характар забавы ў асяроддзі заможных слаёў грамадства. У бел. Мове слова “Л.” стала абазначаць два паняцці: паляўніцтва (усё, што датычыцца арганізацыі, выканання і спосабаў лову) і паляванне (сам працэс здабывання дзікіх звяроў і птушак).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.