РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лоўля ракаў
Промысел сялянства, пашыраны ў канцы 19 – пач. 20 ст. Развіццё якога было выклікана вялікім попытам на ракаў на зах. – еўрапейскіх рынках (звязана са знікненнем ракаў у вадаёмах Зах. Еропы ў выніку хваробы – ракавай чумы). Лавілі ракаў спецыяльнымі прыладамі (лтбтламі і двухгорлавымі бучамі) і рыбалоўнымі снасцямі (брэднямі і крыгамі). З бел. Губерняў ракаў экспартавалі ў Германію, Польшчу, францыю, Аўстрыю. Скупшчыкі і гандляры перавозілі іх у скрынях х імхом. У вёсках Вышэвічы, Хвойна, Лось, Ковічы, Маічыцы і інш. Мазырскага і Пінскага паветаў сяляне нарыхтоўвалі ракавыя шыйкі: іх сушылі ў печах і ў такім выглядзе збывалі скупшчыкам. Л. р. на экспарт была пашырана і ў 1930-я і 50-я г. У наш час Л.р. – аматарскі занятак.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.