РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лоўчая яма
Выкапаная ў зямлі, перакрытая тонкімі жэрдкамі і заміскараваная імхом і лісцем пастка для лоўлі ласёў, дзікоў, казуль, мядзведзяў, ваўкоў. Вядома з глыбокай старажытнасці; канструкцыйная прастата і універсальны характар абумовілі яе існаванне да 20 ст. Л. я. – першая і адзіная пастка, заснаваная на выкарыстанні цяжару самой жывёлы. Капалі ямы на звярыных пераходах шматкіламетровых жардзяных платоў (наткнуўшыся на такі плот, звер ішоў уздоўж яго, збочваў у першы праход і трапляў у Л. я.). У мясцовасцях з мяккім і сыпкім грунтам Л. я. абшывалі плашкамі, тоўстымі дошкамі (тарчыцамі), жэрдкамі або забівалі ў цэнтры гладкі, завостраны зверху дубовы кол. Драпежнікаў прываблівалі мясам. Паводле звестак А. М. Семянтоўскага (Паляўніцтва і звярыныя промыслы ў Віцебскай губерні. Спб., 1863. С. 16 – 17), у 1860 у Полацкім пав. З дапамогай Л. я. было злоўлена шмат ласёў. Асобныя выпадкі лоўлі звяроў з дапамогай Л. я. зафіксаваны ў 1920-я г. ў Асіповіцкім р-не.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.