РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ляда1
Участак, на якім лес высякалі і спальвалі, а зямлю выкарыстоўвалі пад ворыва. Ляднае земляробства вядома з эпохі неаліту, на Палессі – з 4-га тысячагоддзя да н. э.; у канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. Пашыралася да Падзвіння. У бронзавым веку – асноўная сістэма гаспадаркі. Лядна – агнявым земляробствам займаліся плямёны штрыхаванай керамікі культуры і днепра – дзвінскай культуры, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і інш. слав. плямёны. Эпізадычна выкарыстоўвалася яно яшчэ ў 19 ст. Тэрмін “Л.” найбольш вядомы на У Беларусі, у зах. раёнах участкі ворнай зямлі з-пад лесу часцей называлі расчыстка, навіна, выдзер, пасека, падсека. Хваёвы лес пад Л. для яравых звычайна высякалі ўвосень і выпальвалі вясной, чарналессе секлі вясной, адначасова з палявымі работамі. Расчышчала Л. ўся сям’я. Жанчыны і падлеткі секлі хмызняк, мужчыны – вял. Дрэвы, карчавалі пні. Усё, што аставалася пасля вывазу высечанага лесу, спальвалася. Агонь служыў і своеасаблівым спосабам апрацоўкі зямлі (згараў верхні травяны пласт глебы, лепш прарастала насенне без глыбокага рыхлення). На Л. некалькі гадоў без угнаення атрымлівалі добры ўраджай. У першы год сеялі проса, на другі – жыта, на трэці – яравыя, на чацвёрты пакідалі ўчастак пад папар і ён уваходзіў у круг трохпольнага севазвароту. Наяўнасць карэння і пнёў перашкаджала шырокаму выкарыстанню ворных прылад і цяглавай сілы, таму Л. часцей за ўсё апрацоўвалі ўручную (матыкай). Саху для Л. рабілі больш лёгкай, з кароткімі лемяхамі, а на Паазер’і – з паліцай – перакладкай або зусім без яе, баранавалі звычайнай вершалінай, радзей – смыком. Ад Л. паходзяць назвы некаторых населеных пунктаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.