РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лязіва
 
(Жэнь, Лазва, Ліна2, Плець)
Прыстасаванне, з дапамогай якога лазілі на бортныя дрэвы. Уяўляла плеценую з пяці сярамятных палосак скуры ці канапляных вітых шнуркоў вяроўку (25 – 30 м) з сядзёлкай (крэсла, лазьвення) на адным канцы, дзвюма петлямі ці драўляным круком на другім і перасоўным казлом (хобат) паміж імі. У 16 ст. Л. часта рабілі і з лыка, трываласцю яно мала саступала канаплянаму, было лягчэйшым. Л. мела рэгіянальныя асаблівасці, што абумоўлівала розную тэхніку пад’ёму на бортныя дрэвы. Пры пад’ёме пацягам (Століншчына) бортнік перакідаў Л. цераз тоўсты сук, садзіўся на сядзёлку і, адпіхваючыся нагамі ад ствала дрэва, сам сябе падцягваў угору, на патрэбнай вышыні мацаваў на галіне крук і спускаўся да адтуліны борці. На Гродзеншчыне існаваў спосаб пад’ёму чашкай: бортнік ахопліваў двайной пятлёй сябе і дрэва так, каб паміж ім і ствалом заставалася адлегласць 70 – 80 см, паднімаўся ўгору па чашках – неглыбокіх зарубках на ствале. Пры пад’ёме перакідам замест чашак выкарыстоўвалі падобныя на стрэмя петлі, якія бортнік рабіў папераменна для кожнай нагі, абвіваючы Л. некалькі разоў ствол дрэва. На невысокія дрэвы і дрэвы з подкурам узлазілі па астровах.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.