РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Магерка
Старадаўні мужчынскі галаўны ўбор. Вядомы ў 16 – 19 ст. па ўсёй Беларусі. Паводле спосабу вырабу бываюць лямцавыя (валеныя з воўны) і шытыя з чатырох кавалкаў тоўстага валенага сукна. Лямцавыя М. мелі выгляд каўпака або ўсечанага конуса, завернуты да палавіны вышыні аколыш шчыльна прылягаў да верху (паўдвайная М.) або даходзіў да самага донца (двайная М.). Рабілі М. вышынёй 15 – 20 см белага. Шэрага, карычневага і чорнага колераў. Насілі круглы год. Высокага майстэрства ў вырабе М. у 19 ст. дасягнулі шапавалы з мяст. Дрыбін (Горацкі р-н).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.