РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Магілёўская кераміка
Традыцыйныя вырабы мясцовых рамеснікаў канца 15 – 20 ст.: посуд, цацкі і інш. Прадметы хатняга ўжытку. Гаршкі з прамой шыйкай і касым ці закругленым краем венчыка, макотры ў канцы 15 – 16 ст. аздаблялі хвалістым арнаментам ці наколкамі, насечкамі. Традыцыі арнаментацыі непаліваных гаршкоў захоўваліся ла 18 ст. З 16 ст. пашырылася вытворчасць паліванай і чорназадымленай керамікі. У 17-18 ст. выраблялі гаршкі, кубкі, куфлі, міскі, паўміскі, збаны, макотры, глякі, талеркі. Паліваны посуд (міскі і талеркі) упрыгожвалі арнаментам у выглядзе кругоў і кветак, збаны з вялікай ручкай – адбіткам пальцаў на яе краях і арнаментам у выглядзе наляпных кветак на плечуках; куфлі аздаблялі выявамі герба горада і пакрывалі зялёнай палівай. У 2-й пал. 17 - 18 ст. выраблялі посуд (талеркі, збаны), аздоблены ангобнаю размалёўкаю ( геаметрычны і раслінны арнамент). Выраьлялі таксама кафлю. Дзіцячы посуд (кубачкі, талерачкі), падсвечнікі, рукамыйнікі, цэглу – пальчатку, непаліваную (плоскую і паўцыркульную) і паліваную зялёную дахоўку, магчыма, чорназадымленыя і паліваныя курыльныя люлькі. Некаторыя віды посуду вывозіліся на продаж у Расію. Вырабы М. к. зберагаюцца ў Магілёўскім абл. Краязнаўчым музеі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.