РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мажара
 
(Драбіны4, Мажы)
Грузавая чатырохколавая павозка з бартавымі драбінамі дл коннай ці валовай запрэжкі. Паводле пісьмовых крыніц, на Беларусі вядома з 16 ст. У сялянскіх гаспадарках бытавала дыяхронна і непаўсюдна: у некаторых раёнах Падняпроўя і цэнтр. Беларусі – толькі з пач. 20 ст. Паводле спосабу злучэння пярэдняй і задняй частак (ходаў) М. падзяляліся на развадныя і неразвадныя. У развадных М. пярэдні і задні хады маглі разводзіцца на неабходную адлегласць – для транспарціроўкі лесу. У сялянскай гаспадарцы, асабліва на З Беларусі развадныя М. выкарыстоўвалі для перавозкі снапоў, сена, штучных і сыпкіх грузаў. Для сыпкіх грузаў бартавыя драбіны здымалі з ручак і на іх месца ставілі драўляныя шчыты або спецыяльны кош або палукашак. М. неразвадныя (рэды, рэдалі) мелі нерухомую (глухую) сувязь пярэдняга і задняга хадоў, якія злучаліся жэрдкай – трайнёй (звычайна раздвоеная на заднім канцы і з выгінам уперадзе) і брускамі – ляжэйкамі , што мацаваліся па краях падушак і служылі асновай крацістага кузава. Апошні часцей меў высокія барты, што ўтваралі замацаваныя на ручках шырокія (да 1 м і болей) драбіны; яны былі больш зручнымі пры перавозцы снапоў, саломы, сена. Неразвадныя М. былі больш пашыраны на У Беларусі. На Палессі бытавалі вузкія М. (каля 0,8 м), зручныя пры яздзе па лясных дарогах. Часам яны мелі вялікія і шырокія колы, лепш прыстасаваныя да бездарожжа. Бартавыя драьіны М. ў сялянскай гаспадарцы зімой выкарыстоўвалі ў аборах і хлявах які перакрыцц1 на гарышчах ці як яслі для сена. Як і калёсы, М. у пачатку 20 ст. зазнала эвалюцыю: палепшаны яе эксплуатацыйныя якасці, шэраг драўляных элементаў (восі, шворан, падгерац, атосы і інш.) заменены жалезнымі. У с.-г.вытворчасці М. выкарыстоўваецца і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.