РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мазурка
Польскі народны танец. Музычны памер ¾ ці 3/8. Тэмп вар’іруецца ад умеранага да хуткага. На Беларусі пашыраны з 19 ст., спачатку ў горадзе, затым у вёсцы. Можа выконвацца неабмежаванай колькасцю пар. Асноўны малюнак – круг. Для М., што выконваецца на Беларусі, характэрны рытмічны мяккі бег (2 плаўныя крокі з правай і з левай нагі, затым правая нага мякка падводзіцца да левай у 1-ю пазіцыю, быццам бы піхаючы яе, левая падымаецца наперад у 4-ю нізкую пазіцыю). Танец пашыраны па ўсёй Беларусі, асабліва ў Гродзенскай і Віцебскай абл.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.